Літаратурны каляндар. Дні нараджэння беларускіх пісьменнікаў. Лістапад

Источник фото: Pixabay.com

У лістападзе нарадзіліся:

02.11.1812 – Паўлюк Багрым

02.11.1909 – Максім Лужанін

03.11.1882 – Якуб Колас

03.11.1921 – Янка Юхавец

04.11.1816 – Арцём Вярыга - Дарэўскі

08.11.1883 – Вацлаў Ластоўскі

10.11.1910 – Змітрок Астапенка

12.11.1920 – Андрэй Макаёнак

14.11.1905 – Міхась Васілёк

16.11.1905 – Ян Скрыган

16.11.1914 - Язэп Семяжон

19.11.1902 – АнатольВольны

20.11.1901 – Міхась Зарэцкі

20.11.1948 – Яўгенія Янішчыц

Літаратурны каляндар. Дні нараджэння беларускіх пісьменнікаў. Кастрычнік

Источник фото: Pixabay.com

У кастрычніку нарадзіліся:

03.10.1978 – Віктар Жыбуль

05.10.1903 – Платон Галавач

09.10.1985 – Валерыя Кустава

10.10.1957 – Леанід Дранько-Майсюк

11.10.1909 – Зінаіда Бандарына

14.10.1899 – Адам Бабарэка

15.10.1909 – Сяргей Ракіта

23.10.1887 – Цішка Гартны

25.10.1934 – Карлас Шэрман

26.10.1959 – Анатоль Сыс

Літаратурны каляндар. Дні нараджэння беларускіх пісьменнікаў. Верасень

Источник фото: Pixabay.com

У верасні нарадзіліся:

01.09.1900 – Сымон Баранавых

04.09.1936 – Сакрат Яновіч

05.09.1901 – Віталь Вольскі

08.09.1938 – Анатоль Грачанікаў

12.09.1913 – Сяргей Грахоўскі

13.09.1893 – Андрэй Мрый

14.09.1965 – Лявон Вольскі

16.09.1946 – Сяргей Законнікаў

17.09.1912 – Максім Танк

17.09.1959 – Сяргей Дубавец

20.09.1943 – Ніна Мацяш

22.09.1903 – Хвядос Шынклер

23.09.1924 – Артур Вольскі

24.09.1969 – Юрый Гумянюк

29.09.1823 – Уладзімір Сыракомля

30.09.1892 – Зоська Верас

30.09.1931 – Ніл Гілевіч

Літаратурны каляндар. Дні нараджэння беларускіх пісьменнікаў. Ліпень

Источник фото: Pixabay.com

У ліпені нарадзіліся:

02.07.1900 – Уладзімір Дубоўка

03.07.1876 – Цётка

06.07.1905 – Пятро Глебка

07.07.1796 – Ян Чачот

07.07.1882 – Янка Купала

09.07.1986 – Глеб Лабадзенка

11.07.1946 – Уладзімір Някляеў

14.07.1920 – Алесь Астапенка

19.07.1943 – Сяргей Дарожны

21.07.1905 – Янка Бобрык

22.07.1985 – Тэда Лі

23.07.1964 – Ігар Сідарук

25.07.1913 – Сяргэй Астрэйка

26.07.1981 – Аксана Бязлепкіна

27.07.1910 – Ларыса Геніюш

Літаратурны каляндар. Дні нараджэння беларускіх пісьменнікаў. Чэрвень

Источник фото: Pixabay.com

У чэрвені нарадзіліся:

01.06.1901 – Сяргей Пясецкі

01.06.1954 – Алесь Асташонак

02.06.1905 – Юрка Віцьбіч

06.06.1841– Эліза Ажэшка

06.06.1950 – Аляксей Дудараў

07.06.1932 – Міхал Гэрчак

15.06.1831 – Вінцэсь Каратынскі

15.06.1936 – Мікола Гіль

15.06.1948 – Анатоль Бутэвіч

18.06.1950 – Валянцін Акудовіч

19.06.1912 – Пятро Бітэль

19.06.1924 – Васіль Быкаў

24.06.1900 – Кузьма Чорны

25.06.1905 – Пятрусь Броўка

Літаратурны каляндар. Дні нараджэння беларускіх пісьменнікаў. Май

Источник фото: Pixabay.com

У маі нарадзіліся:

03.05.1882 – Уладзіслаў Галубок

06.05.1904 – Паўлюк Трус

10.05.1883 – Янка Маўр

16.05.1911 – Васіль Вітка

20.05.1902 – Язэп Пушча

27.05.1895 – Ігнат Дварчанін

27.05.1900 – Уладзімір Жылка

28.05.1960– Алесь Аркуш

29.05.1933 – Мікола Гайдук

 

Літаратурны каляндар. Дні нараджэння беларускіх пісьменнікаў. Красавік

Источник фото: Pixabay.com

У красавіку нарадзіліся:

02.04.1933 – Віктар Шымук

06.04.1946 – Валянціна Коўтун

12.04.1890 – Янка Нёманскі

13.04.1966 – Юрась Барысевіч

14.04.1880 – Язэп Дыла

23.04.1886 – Змітрок Бядуля

23.04.1905 – Юрка Гаўрук

29.04.1921 – Мікола Ермаловіч

30.04.1881 – Янка Журба

Літаратурны каляндар. Дні нараджэння беларускіх пісьменнікаў. Сакавік

Источник фото: Pixabay.com

У сакавіку нарадзіліся:

05.03.1896 – Кандрат Крапіва

09.03.1883- Францішак Аляхновіч

11.03.1887 – Алесь Гарун

14.03.1931 – Павел Місько

21.03.1840 – Францішак Багушэвіч

24.03.1977 – Сяргей Балахонаў

26.03.1960 – Віктар Шніп

21 лютага 2024 г. - Міжнародны дзень роднай мовы

Источник фото: Pixabay.comТам звіняць неўміручыя песні на поўныя грудзі,

Там спрадвеку гучыць мая мова, булатны клінок.

Тая гордая мова, якую й тады не забудзем,

Калі сонца з зямлёю ў апошні заглыбяцца змрок.

Уладзімір Караткевіч


21 лютага па ініцыятыве ЮНЕСКА ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Свята ўзнікла дзеля таго, каб папярэдзіць знікненне ўнікальных гаворак і захаваць моўную разнастайнасць, падтрымаць нацыянальныя культуры, а таксама забяспечыць права кожнага чалавека на карыстанне роднай мовай. Да Міжнароднага дня роднай мовы ў ліцэі арганізавана кніжная выстава «Сэрцам роднага слова краніся», а таксама створаны QR-віктарына "Каб мова родная гучала" і буктрэйлеры "Чытаем беларускіх песняроў «Хвала жыццю, хвала каханню»«Яго песня - шэлест зораў» "Мова родная" , "Мой родны кут, як ты мне мілы..." "Чалавек вялікай душы" .

Сёння 67 вучняў 10-11 класаў прынялі удзел у 17-й Агульнанацыянальнай дыктоўцы. 38 вучняў 10-11 кл. і 12 педагагічных работнікаў пісалі Гродзенскі абласны дыктант.

Таксама да гэтага дня вучні ліцэя №1 запісалі відэаролік з вершам беларускага паэта Петруся Броўкі “Партызанскі марш”.

 

Літаратурны каляндар. Дні нараджэння беларускіх пісьменнікаў. Люты

Источник фото: Pixabay.com

У лютым нарадзіліся:

01.02.1907 – Алесь Звонак

02.02.1838 – Кастусь Каліноўскі

04.02.1808 – Вінцэнт Дунін - Марцінкевіч

06.02.1893 – Максім Гарэцкі

06.02.1914 – Аркадзь Куляшоў

08.02.1921 – Іван Мележ

10.02.1882 – Францішак Умястоўскі

10.02.1981 – Югася Каляда

13.02.1705 – Францішка Уршуля Радзівіл

13.02.1973 – Андрэй Хадановіч

14.02.1937 – Міхась Стральцоў

15.02.1959 – Пятро Васючэнка

17.02.1910 – Хведар Ільяшэвіч

17.02.1928 – Уладзімір Дамашэвіч

19.02.1908 – Станіслаў Пятровіч Шушкевіч

24.02.1935 – Рыгор Барадулін

Літаратурны каляндар. Дні нараджэння беларускіх пісьменнікаў. Студзень

Источник фото: Pixabay.com

У студзені нарадзіліся:

02.01.1920  г. – Айзэк Азімаў

03.01.1947 г. – Васіль Гігевіч

04.01.1869 г. – Ядвігін Ш

09.01.1897 г. – Васіль Шашалевіч

22.01.1906 г. - Андрэй Александровіч

14.01.1893 г. – Канстанцыя Буйло

14.01.1920 г. – Мікола Аўрамчык

20.01.1921 г. – Іван Шамякін

22.01.1958 г. – Уладзімір Сцяпан

28.01.1940 г. – Леанід Дайнека

29.01.1868 г. – Карусь Каганец

30.01.1899  г. – Міхась Лынькоў

31.01.1975 г. – Альгерд Бахарэвіч

Літаратурны каляндар. Дні нараджэння беларускіх пісьменнікаў. Снежань

Источник фото: Pixabay.com

У снежні нарадзіліся:

03.12.1907 – Рыгор Крушына

05.12.1947 – Алесь Разанаў

05.12.1977 – Макс Шчур

07.12.1878 – Аляксандр Астрамовіч

09.12.1891 – Максім Багдановіч

12.12.1629 – Сімяон Полацкі

15.12.1921 – Сцяпан Александровіч

24.12.1798 – Адам Міцкевіч

27.12.1923 – Анатоль Вялюгін

Літаратурны каляндар. Дні нараджэння беларускіх пісьменнікаў. Жнівень

Источник фото: Pixabay.com

У жнівені нарадзіліся:

01.08.1977 – Аляксей Бацюкоў

03.08.1927 – Алесь Адамовіч

04.08.1917 – Янка Брыль

07.08.1981 – Анатоль Івашчанка

25.08.1953 – Уладзімір Арлоў

10.08.1898 – Тадэвуш Даленга - Мастовіч

12.08.1950 – Леанід Галубовіч

28.08.1936 – Генадзь Бураўкін

31.08.1922 – Уладзімір Шыцік

21 лютага 2023 г. - Міжнародны дзень роднай мовы

Источник фото: Pixabay.comТам звіняць неўміручыя песні на поўныя грудзі,

Там спрадвеку гучыць мая мова, булатны клінок.

Тая гордая мова, якую й тады не забудзем,

Калі сонца з зямлёю ў апошні заглыбяцца змрок.

Уладзімір Караткевіч


21 лютага па ініцыятыве ЮНЕСКА ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Свята ўзнікла дзеля таго, каб папярэдзіць знікненне ўнікальных гаворак і захаваць моўную разнастайнасць, падтрымаць нацыянальныя культуры, а таксама забяспечыць права кожнага чалавека на карыстанне роднай мовай. Да Міжнароднага дня роднай мовы ў ліцэі арганізавана кніжная выстава «Сэрцам роднага слова краніся», а таксама створаны QR-віктарына "Каб мова родная гучала" і буктрэйлеры "Чытаем беларускіх песняроў «Хвала жыццю, хвала каханню»«Яго песня - шэлест зораў» "Мова родная" , "Мой родны кут, як ты мне мілы..." "Чалавек вялікай душы" .

Сёння вучні 10 класаў напісалі дыктоўку, прымеркаваную да 700-годдзя горада Ліды. Таксама вучні 11 класаў і настаўнікі прынялі ўдзел у Гродзенскім абласным дыктанце, прысвечаным Міжнароднаму дню роднай мовы. Таксама да гэтага дня вучні ліцэя N1 запісалі відэаролік з вершам беларускага паэта Петруся Броўкі “Партызанскі марш”.

 

100 год са дня нараджэння Васілевіч Алены Сямёнаўны

Источник фото: gb9.csgpb.by

22 снежня 2022 г. спаўняецца 100 гадоў са дня нараджэння Васілевіч Алены Сямёнаўны, беларускай пісьменніцы, заслужанага работніка культуры (1977).  Нарадзілася  ў вёсцы Ліпнікі  Слуцкага раёна  ў сям’і  ляснога аб’ездчыка. Пасля заканчэння сямігодкі паступіла вучыцца ў Слуцкае педагагічнае вучылішча. Пасля другога курса падала заяву ў Рагачоўскі настаўніцкі інстытут на літфак. У чэрвені 1941 года закончыла інстытут. Тут яе напаткала вайна. Пасля вызвалення Мінска вярнулася на радзіму, была залічана студэнткай 3-га курса філалагічнага факультэта БДУ, які скончыла ў 1946 годзе. Выйшла замуж і паехала ў Курск, дзе жыла чатыры гады. Працавала літкансультантам у кніжнай рэдакцыі абласнога выдавецтва. У 1950 годзе вярнулася ў Мінск. Дваццаць два гады  (1950 -1972) была супрацоўніцай, потым загадчыцай аддзела культуры часопіса “Работніца і сялянка”.  З 1972 па 1981 год Алена Васілевіч загадвала рэдакцыяй  юнацкай літаратуры выдавецтва “Мастацкая літаратура”, а ў 1981-1983 гадах – рэдакцыяй літаратуры для юнацтва выдавецтва “Юнацтва”. З 1983 года на пенсіі.

У літаратуру Алена Васілевіч прыйшла як празаік. У 1946 годзе напісала першую празаічную рэч – невялікую аповесць “У прастор жыцця”. Аповесць была надрукавана ў 1-м нумары часопіса “Беларусь” за 1947 год. У 1950 годзе выйшла з друку другая аповесць Алены Васілевіч “Шляхі-дарогі”.      Пасля адзін за адным выходзяць зборнікі “Блізкія і знаёмыя”(1954), “Заўтра ў школу”(1956), “Сябры”(1958), “Апавяданні”(1959), “Падслухала сэрца”(1960) і іншыя. Асаблівасцю прозы Алены Васілевіч з’яўляецца яе аўтабіяграфічнасць.

Адным з самых буйных і яркіх твораў з’яўляецца тэтралогія “Пачакай, затрымайся…”. У яе ўвайшлі аповесці “Расці, Ганька”(1966), “Доля знойдзе цябе”(1968), “Новы свет”(1970), “Пачакай, затрымайся…”(1979). У 1994 годзе яна была дапоўнена новым раздзелам “…А праз месяц і дванаццаць дзён пачалася вайна”. Тэтралогія названа “галоўнай кнігай пісьменніцы” і стаіць у шэрагу лепшых аўтабіяграфічных твораў беларускай літаратуры.  Вобраз і лёс Ганькі – гэта вобраз і лёс самой пісьменніцы.

Засведчыла Алена Васілевіч і талент казачніцы: даўно любімым творам дзяцей стала яе казка “Калінавая рукавічка”, якая ўвайшла ў беларускую дзіцячую класіку. Пісьменніца пераклала на беларускую  мову аповесць М. Стэльмаха “Гусі-лебедзі ляцяць”(1975), раман Д. Дэфо “Дзіўныя прыгоды марахода Рабінзона Круза”(1976), аповесць Г. Башырава “Зялёная мая калыска”(1981) і іншыя.

У 70-гады выходзяць зборнікі апавяданняў “Адно імгненне”, “Мыс Добрай Надзеі”.  Васьмідзесятыя гады вызначаюцца зваротам да такіх жанраў, як эсэ, эцюд, замалёўка, роздум, успамін, літаратурны партрэт. Выйшлі ў свет зборнікі “Люблю, хвалююся – жыву”(1986), “Элегія”(1988).   У 2002 годзе выдана новая кніга пісьменніцы “Першая жонка нябожчыка”. У яе ўвайшлі апавяданні, напісаныя ў апошнія гады.

Алена Васілевіч узнагароджана Ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР і Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета УССР, ордэнам “Знак Пашаны”, медалямі. За тэтралогію “Пачакай, затрымайся…” у 1976 годзе ёй прысуджана Дзяржаўная  прэмія БССР.

210 год са дня нараджэння Паўлюка Багрыма

Источник фото: ru.wikipedia.org

14 лістапада 2022 г. спаўняецца 210 год са дня нараджэння Паўлюка Багрыма, беларускага сялянскага паэта.

Нарадзіўся ў в. Крошын Навагрудскага павета Гродзенскай губерніі (цяпер Баранавіцкі раён Брэсцкай вобласці). Вучыўся ў пачатковай парафіяльнай школе. Пазнаёміўся з вальнадумнай паэзіяй; пачаў пісаць сам. 

Паўлюк Багрым, як і яго бацька, быў кавалём. У рамястве дасягнуў мастацкіх вяршынь, пра што сведчыць зробленая ім каваная жырандоль, якая цяпер захоўваецца ў Крошынскім касцёле. Пахаваны на мясцовых могілках.

Ад літаратурнай спадчыны паэта захаваўся толькі адзін верш «Зайграй, зайграй, хлопча малы…», які стаў хрэстаматыйным для беларускай літаратуры. 

Тыдзень роднай мовы “Як ты дорага мне, мая родная мова!”

Источник фото: Pixabay.comТам звіняць неўміручыя песні на поўныя грудзі,

Там спрадвеку гучыць мая мова, булатны клінок.

Тая гордая мова, якую й тады не забудзем,

Калі сонца з зямлёю ў апошні заглыбяцца змрок.

Уладзімір Караткевіч

 

З 15 па 23 верасня 2022 г. у ліцэі праводзяцца мерапрыемствы ў адпаведнасці з Планам мерапрыемстваў Тыдня роднай мовы “Як ты дорага мне, мая родная мова!”

 

21 лютага 2022 г. - Міжнародны дзень роднай мовы

Источник фото: Pixabay.comТам звіняць неўміручыя песні на поўныя грудзі,

Там спрадвеку гучыць мая мова, булатны клінок.

Тая гордая мова, якую й тады не забудзем,

Калі сонца з зямлёю ў апошні заглыбяцца змрок.

Уладзімір Караткевіч


21 лютага па ініцыятыве ЮНЕСКА ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Свята ўзнікла дзеля таго, каб папярэдзіць знікненне ўнікальных гаворак і захаваць моўную разнастайнасць, падтрымаць нацыянальныя культуры, а таксама забяспечыць права кожнага чалавека на карыстанне роднай мовай. Да Міжнароднага дня роднай мовы ў ліцэі арганізавана кніжная выстава «Святло роднай мовы», а таксама створаны буктрэйлеры «Чытаем беларускіх песняроў», "Мова родная" і "Мой родны кут, як ты мне мілы..." 

Настаўнікі прынялі ўдзел у Гродненскім абласным дыктанце "Музей паэта", а  вучні ліцэя напісалі дыктант "Мая Полаччына" (настаўнік Цішчанка Т.І.) і правялі відэа-дэкламацыю верша М.Танка "Родная мова"

Спартыўна-інтэлектуальны квэст «Вандроўка па сядзібе Дзеда Мароза»

Источник фото: архив лицея №1 г. Лиды15 студзеня 2022 г. у ліцэі прайшоў спартыўна-інтэлектуальны квэст "Вандроўка па сядзібе Дзеда Мароза" (у рамках праекта "Сіла ў адзінстве"). Каманды атрымалі карты маёнтка Дзеда Мароза, дзе былі Церам Снягуркі, Дом Дзеда Мароза, Паляна 12 месяцаў і іншыя станцыі. Дзеці спаборнічалі ў інтэлектуальнай і фізічнай падрыхтоўцы. Яны прынялі ўдзел у спаборніцтвах па дартсе, скачках на скакалцы, боўлінгу, трапленні мячом у кальцо. Таксама ўдзельнікаў чакалі навагодняя віктарына, разгадванне шыфраў і загадак, складанне пазлаў. Дзякуем усім за ўдзел і віншуем пераможцаў!

 

 

 

Філалагічны факультэт УА “Гродзенскi дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы” паведамляе

Источник фото: grsu.by

Філалагічны факультэт УА “Гродзенскi дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы” паведамляе, што 10.04.2021 г. ў сценах нашай установы адбудзецца прафарыентацыйнае мерапрыемства “Дзень адкрытых дзвярэй”, дзе плануецца арганізаваць прэзентацыю ўсіх нашых спецыяльнасцей.

Будзем шчыра рады бачыць сярод запрошаных нашых будучых абітурыентаў, вашых выпускнікоў 9–11 класаў.

Запрашаем да ўдзелу і іншых вашых выхаванцаў, хто зацікавіўся спецыяльнасцямі нашага факультэта.

Факультэт таксама зацікаўлены ў прысутнасці школьнікаў – навучэнцаў або выпускнікоў профільных класаў педагагічнай накіраванасці.

21 лютага 2021 г. - Міжнародны дзень роднай мовы

Источник фото: Pixabay.comТам звіняць неўміручыя песні на поўныя грудзі,

Там спрадвеку гучыць мая мова, булатны клінок.

Тая гордая мова, якую й тады не забудзем,

Калі сонца з зямлёю ў апошні заглыбяцца змрок.

Уладзімір Караткевіч


21 лютага 2021 г. па ініцыятыве ЮНЕСКА ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Свята ўзнікла дзеля таго, каб папярэдзіць знікненне ўнікальных гаворак і захаваць моўную разнастайнасць, падтрымаць нацыянальныя культуры, а таксама забяспечыць права кожнага чалавека на карыстанне роднай мовай. Да Міжнароднага дня роднай мовы ў ліцэі арганізаваны кніжная выстава «Святло роднай мовы», а таксама створаны буктрэйлеры «Чытаем беларускіх песняроў», "Мова родная" і "Мой родны кут, як ты мне мілы..." 

19 лютага 2021 г. вучні Х-ХІ класаў напісалі дыктант "Навальніца ў Куранях", прысвечаны 100-годдзю з дня нараджэння Івана Мележа і прымеркаваны да Міжнароднага дня роднай мовы (настаўнікі Цішчанка Т.І., Валюкевіч В.А.).

Выстава «Жыццё загінуўшых у памяці жывых»

"Не повторяется такое никогда!.."Вайна ў Афганістане - самая працяглая вайна за савецкую гісторыю. Навучэнцы нашага ліцэя наведалі выставу "Жыццё загінуўшых у памяці жывых» ў Лідскім гісторыка-мастацкім музеі. Ліцэісты маглі пазнаёміцца ​​са старонкамі гісторыі гэтай доўгай вайны, баявымі подзвігамі воінаў-інтэрнацыяналістаў і іх ўспамінамі.

 

 

 

21 лютага 2020 г. - Міжнародны дзень роднай мовы

Источник фото: Pixabay.comТам звіняць неўміручыя песні на поўныя грудзі,

Там спрадвеку гучыць мая мова, булатны клінок.

Тая гордая мова, якую й тады не забудзем,

Калі сонца з зямлёю ў апошні заглыбяцца змрок.

Уладзімір Караткевіч


З 14 па 22 лютага 2020 г. ў ліцэі праведзены дні філалогіі. У межах святкавання Міжнароднага дня роднай мовы, які адзначаецца 21 лютага, арганізаваны кніжная выстава «Святло роднай мовы» і віртуальны агляд літаратуры «Чытаем па-беларуску», вучні Х-ХІ класаў напісалі дыктант па тэкстах “Хлеб-соль”, “Начны бой”, “Пякельны агонь вайны”, прысвечаных 75-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Педагогі прынялі удзел у Гродзенскім абласным дыктанце, прысвечаным Міжнароднаму дню роднай мовы. Змястоўнымі і цікавымі для вучняў былі мерапрыемствы: літаратурная гасцёўня, прасвечаная 85-годдзю Р. Барадуліна (настаўнік Цішчанка Т.І.), інтэлектуальная гульня «Моўны турнiр» (настаўнік Валюкевіч В.А.), вечар паэзіі «Любовь, что движет солнце и светила…» (настаўнік Горбач В.С.).

"Шэпт пажоўклых старонак. Лідчына ў люстэрку прэсы 1900-1939 гг.»

Источник фото: архив лицея №1 г. Лиды30 мая 2019 года у ліцэі адбылася ўрачыстая лінейка, прысвечаная заканчэнню навучальнага года. Сярод ганаровых гасцей на ўрачыстай лінейцы прысутнічаў Леанід Лявонцьевіч Лаўрэш, вядомы беларускі пісьменнік і краязнаўца, член Саюза беларускіх пісьменнікаў. Леанід Лявонцьевіч - ураджэнец Ліды, і гісторыя Лідчыны ад першабытнасці да канца 30-х гадоў ХХ стагоддзя з'яўляецца асноўнай сферай яго навуковых інтарэсаў. Ён аўтар больш за 10 кніг і 200 артыкулаў, прысвечаных гісторыі лідскага краю і суседніх раёнаў. Ведаючы цікавасць ліцэістаў да гісторыі малой Радзімы, Леанід Лявонцьевіч перадаў у фонд бібліятэкі ліцэя кнігі «Шэпт пажоўклых старонак. Лідчына ў люстэрку прэсы 1900-1939 гг.», «Маламажэйкаўская царква», «Ліда на старых малюнках, фотаздымках, паштоўках», «Збор твораў».

 

 

Паставілі мэту і дасягнулі яе!

Источник фото: lidanews.byНадвор’е сёння выдалася як на заказ: з-за хмар, што віселі на небе некалькі апошніх дзён, выглянула сонца, павяваў лёгкі ветрык, было цёпла і прыемна. Ды ў Лідзе і нельга было іначай, бо сёння лідчан паклікала на цэнтральную плошчу вялікае свята спорту, маладосці, запалу, аптымізму – традыцыйная легкаатлетычная эстафета на прызы “Лідскай газеты”, прысвечаная Дню работнікаў фізічнай культуры і спорту. Вось ужо 67-ы раз праімчалася яна па вуліцах горада, пакінуўшы ў гісторыі яскравы след.

У спорце заўсёды чакаюцца рэкорды. Забягаючы наперад, скажу, што і сёння не абышлося без іх. Па-першае, гэта больш за чатырыста ўдзельнікаў. Па-другое, мноства новых каманд прадпрыемстваў. Па-трэцяе, сапраўдныя рэкорды – пабітыя рэкорды традыцыйных фаварытаў. Ну і нарэшце, многа ўласных рэкордаў. Адным словам, ўсё гэта трэба было бачыць, адчуваць, перажываць.

21 лютага 2019 г. - Міжнародны дзень роднай мовы. Дыктант да Міжнароднага дня роднай мовы

Источник фото: архив лицея №1 г. Лиды15, 18 лютага 2019 года для вучняў Х класаў ліцэя праведзены дыктант да Міжнароднага дня роднай мовы, які па ініцыятыве ЮНЕСКА ва ўсім свеце адзначаецца 21 лютага. У 2019 годзе, у сувязі са святкаваннем 75-годдзя вызвалення Беларусі ад фашысцка-нямецкіх захопнікаў, тэкст для дыктанта прысвечаны ваеннай тэматыцы.