Дзяржаўная установа адукацыі "Ліцэй №1 г. Ліды" вітае Вас!

Сайт адрасаваны ўсім, каму цікава ведаць, чым жыве наш ліцэй. Ён створаны для Вас, паважаныя Бацькі, любімыя Вучні і Настаўнікі, проста Госці сайта. У нашым ліцэі ў кожнага ёсць магчымасць атрымаць якасную адукацыю, вывучаць на павышаным узроўні беларускую, рускую і замежныя мовы, фізіку і матэматыку, хімію і біялогію, гісторыю і грамадазнаўства. Дзякуючы высокакваліфікаваным педагогам ліцэй пастаянна развіваецца і ідзе ў нагу з часам. Ліцэй рыхтуе сваіх вучняў да жыцця ў сучасным адкрытым інфармацыйным грамадстве, вучыць іх вучыцца, разважаць, даказваць, мець свой пункт гледжання, шанаваць сяброўства, клапаціцца пра блізкіх. Тут не толькі даюць выдатныя веды, але і любяць, разумеюць і паважаюць асобу вучня. Нам неабыякава Ваша меркаванне аб сайце, аб ліцэі. Дзякуючы Інтэрнэту мы сталі больш адкрытымі, можам мець зносіны і ўзаемадзейнічаць з Вамі, нягледзячы ні на межы, ні на адлегласці. Мы будзем рады кожнаму наведвальніку і кожнаму жадаючаму навучацца ў нашым ліцэі. Пакідайце Вашы водгукі і пажаданні, мы пастараемся прыслухацца да разумных і цікавых прапаноу і заўваг. Мы чакаем вас на старонках сайта і ў сценах ліцэя.

Полезные ссылки

Сайт Государственного учреждения образования "Лицей №1 г. Лиды" зарегистрирован в РУП «БелГИЭ» - регистрационный номер 183815 от 21.10.2022 г.; в ГРИРиИС - регистрационный номер 4142126759 от 25.10.2021 г.