21 лютага 2022 г. - Міжнародны дзень роднай мовы

Источник фото: Pixabay.comТам звіняць неўміручыя песні на поўныя грудзі,

Там спрадвеку гучыць мая мова, булатны клінок.

Тая гордая мова, якую й тады не забудзем,

Калі сонца з зямлёю ў апошні заглыбяцца змрок.

Уладзімір Караткевіч


21 лютага па ініцыятыве ЮНЕСКА ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Свята ўзнікла дзеля таго, каб папярэдзіць знікненне ўнікальных гаворак і захаваць моўную разнастайнасць, падтрымаць нацыянальныя культуры, а таксама забяспечыць права кожнага чалавека на карыстанне роднай мовай. Да Міжнароднага дня роднай мовы ў ліцэі арганізавана кніжная выстава «Святло роднай мовы», а таксама створаны буктрэйлеры «Чытаем беларускіх песняроў», "Мова родная" і "Мой родны кут, як ты мне мілы..." 

Настаўнікі прынялі ўдзел у Гродненскім абласным дыктанце "Музей паэта", а  вучні ліцэя напісалі дыктант "Мая Полаччына" (настаўнік Цішчанка Т.І.) і правялі відэа-дэкламацыю верша М.Танка "Родная мова"

 Dyktant 21.02.2022 1Dyktant 21.02.2022 1