На Гродзеншчыне 6 і 7 верасня адбыўся ХХХII Дзень беларускага пісьменства.
Сярод галоўных тэм, якім прысвечана свята:
• 80-я гадавіна Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне;
• 500-годдзе з моманту выдання першай кнігі на беларускай зямлі, славутага «Апостала» Францішка Скарыны;
• Рэспубліканскі Год добраўпарадкавання;
• Круглыя даты з дня нараджэння выдатных дзеячаў беларускай літаратуры.
Жыхароў і гасцей Ліды і Лідскага раёна чакала насычаная праграма культурных і дзелавых мерапрыемстваў.
Дзейнічалі інтэрактыўныя зоны ад Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, Беларускага саюза жанчын, бібліятэк Гродзенскай вобласці, рэгіянальных мас-медыя. Акрамя таго, былі арганізаваны спартыўныя пляцоўкі, зоны для дзяцей і моладзі, пункты грамадскага харчавання. Удзельнікі наведалі рэкламна-інфармацыйны тур, які паказаў турыстычныя магчымасці Ліды і Лідскага раёна.
Ключавыя падзеі — афіцыйнае адкрыццё свята, узнагароджанне лаўрэатаў Нацыянальнай літаратурнай прэміі і «Лідскія чытанні» — адбыліся 6 верасня.
У рамках Дня беларускага пісьменства Мінінфарм традыцыйна арганізаваў Фестываль кнігі і прэсы. Падрабязней
Вучні ліцэя наведалі святочныя мерапрыемствы да Дня беларускага пісьменства. Маладыя людзі азнаёміліся з асаблівасцямі культуры розных рэгіёнаў нашай краіны, больш даведаліся пра беларускую культуру і гісторыю, наведалі інтэрактыўныя музейныя пляцоўкі. Там ліцэісты ўбачылі рэліквіі часоў Вялікай Айчыннай вайны: медалі, дакументы, франтавыя лісты. Цікава было паспрабаваць пісаць, карыстаючыся пяром і чарніламі.
Педагогамi лiцэя ў межах святкавання Дня беларускага пісьменства для жыхароў i гасцей горада падрыхтавана святочная пляцоўка "Чытаем са смакам". Жадаючыя рознага ўзросту адгадвалі загадкі, прыказкі i прымаўкi, рэцэпты класiчных беларускіх страў, урыўкі з вядомых літаратурных твораў. У якасцi прызоў атрымлівалі смачныя падарункi - блiны, аладкi, беларускае сала і каўбасу!

