Там звіняць неўміручыя песні на поўныя грудзі,
Там спрадвеку гучыць мая мова, булатны клінок.
Тая гордая мова, якую й тады не забудзем,
Калі сонца з зямлёю ў апошні заглыбяцца змрок.
Уладзімір Караткевіч
21 лютага 2021 г. па ініцыятыве ЮНЕСКА ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Свята ўзнікла дзеля таго, каб папярэдзіць знікненне ўнікальных гаворак і захаваць моўную разнастайнасць, падтрымаць нацыянальныя культуры, а таксама забяспечыць права кожнага чалавека на карыстанне роднай мовай. Да Міжнароднага дня роднай мовы ў ліцэі арганізаваны кніжная выстава «Святло роднай мовы», а таксама створаны створаны буктрэйлеры «Чытаем беларускіх песняроў», "Мова родная" і "Мой родны кут, як ты мне мілы..."
19 лютага 2021 г. вучні Х-ХІ класаў напісалі дыктант "Навальніца ў Куранях", прысвечаны 100-годдзю з дня нараджэння Івана Мележа і прымеркаваны да Міжнароднага дня роднай мовы (настаўнікі Цішчанка Т.І., Валюкевіч В.А.).