"Шэпт пажоўклых старонак. Лідчына ў люстэрку прэсы 1900-1939 гг.»

Источник фото: архив лицея №1 г. Лиды30 мая 2019 года у ліцэі адбылася ўрачыстая лінейка, прысвечаная заканчэнню навучальнага года. Сярод ганаровых гасцей на ўрачыстай лінейцы прысутнічаў Леанід Лявонцьевіч Лаўрэш, вядомы беларускі пісьменнік і краязнаўца, член Саюза беларускіх пісьменнікаў. Леанід Лявонцьевіч - ураджэнец Ліды, і гісторыя Лідчыны ад першабытнасці да канца 30-х гадоў ХХ стагоддзя з'яўляецца асноўнай сферай яго навуковых інтарэсаў. Ён аўтар больш за 10 кніг і 200 артыкулаў, прысвечаных гісторыі лідскага краю і суседніх раёнаў. Ведаючы цікавасць ліцэістаў да гісторыі малой Радзімы, Леанід Лявонцьевіч перадаў у фонд бібліятэкі ліцэя кнігі «Шэпт пажоўклых старонак. Лідчына ў люстэрку прэсы 1900-1939 гг.», «Маламажэйкаўская царква», «Ліда на старых малюнках, фотаздымках, паштоўках», «Збор твораў».