Там звіняць неўміручыя песні на поўныя грудзі,
Там спрадвеку гучыць мая мова, булатны клінок.
Тая гордая мова, якую й тады не забудзем,
Калі сонца з зямлёю ў апошні заглыбяцца змрок.
Уладзімір Караткевіч
З 14 па 22 лютага 2020 г. ў ліцэі праведзены дні філалогіі. У межах святкавання Міжнароднага дня роднай мовы, які адзначаецца 21 лютага, арганізаваны кніжная выстава «Святло роднай мовы» і віртуальны агляд літаратуры «Чытаем па-беларуску», вучні Х-ХІ класаў напісалі дыктант па тэкстах “Хлеб-соль”, “Начны бой”, “Пякельны агонь вайны”, прысвечаных 75-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Педагогі прынялі удзел у Гродзенскім абласным дыктанце, прысвечаным Міжнароднаму дню роднай мовы. Змястоўнымі і цікавымі для вучняў былі мерапрыемствы: літаратурная гасцёўня, прасвечаная 85-годдзю Р. Барадуліна (настаўнік Цішчанка Т.І.), інтэлектуальная гульня «Моўны турнiр» (настаўнік Валюкевіч В.А.), вечар паэзіі «Любовь, что движет солнце и светила…» (настаўнік Горбач В.С.).