Там звіняць неўміручыя песні на поўныя грудзі,
Там спрадвеку гучыць мая мова, булатны клінок.
Тая гордая мова, якую й тады не забудзем,
Калі сонца з зямлёю ў апошні заглыбяцца змрок.
Уладзімір Караткевіч
21 лютага па ініцыятыве ЮНЕСКА ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Свята ўзнікла дзеля таго, каб папярэдзіць знікненне ўнікальных гаворак і захаваць моўную разнастайнасць, падтрымаць нацыянальныя культуры, а таксама забяспечыць права кожнага чалавека на карыстанне роднай мовай. Да Міжнароднага дня роднай мовы ў ліцэі арганізавана кніжная выстава «Сэрцам роднага слова краніся», а таксама створаны QR-віктарына "Каб мова родная гучала" і буктрэйлеры "Чытаем беларускіх песняроў «Хвала жыццю, хвала каханню», «Яго песня - шэлест зораў», "Мова родная" , "Мой родны кут, як ты мне мілы..." , "Чалавек вялікай душы" .
Сёння 72 вучнi 10-11 класаў прынялі удзел у 18-й Агульнанацыянальнай дыктоўцы. Педагогі ліцэя пісалі Гродзенскі абласны дыктант.
Таксама да гэтага дня вучні ліцэя №1 запісалі відэаролік з вершам беларускага паэта Петруся Броўкі “Партызанскі марш”, дэкламавалі вершы.