21 лютага 2024 г. - Міжнародны дзень роднай мовы

Источник фото: Pixabay.comТам звіняць неўміручыя песні на поўныя грудзі,

Там спрадвеку гучыць мая мова, булатны клінок.

Тая гордая мова, якую й тады не забудзем,

Калі сонца з зямлёю ў апошні заглыбяцца змрок.

Уладзімір Караткевіч


21 лютага па ініцыятыве ЮНЕСКА ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Свята ўзнікла дзеля таго, каб папярэдзіць знікненне ўнікальных гаворак і захаваць моўную разнастайнасць, падтрымаць нацыянальныя культуры, а таксама забяспечыць права кожнага чалавека на карыстанне роднай мовай. Да Міжнароднага дня роднай мовы ў ліцэі арганізавана кніжная выстава «Сэрцам роднага слова краніся», а таксама створаны QR-віктарына "Каб мова родная гучала" і буктрэйлеры "Чытаем беларускіх песняроў «Хвала жыццю, хвала каханню»«Яго песня - шэлест зораў» "Мова родная" , "Мой родны кут, як ты мне мілы..." "Чалавек вялікай душы" .

Сёння 67 вучняў 10-11 класаў прынялі удзел у 17-й Агульнанацыянальнай дыктоўцы. 38 вучняў 10-11 кл. і 12 педагагічных работнікаў пісалі Гродзенскі абласны дыктант.

Таксама да гэтага дня вучні ліцэя №1 запісалі відэаролік з вершам беларускага паэта Петруся Броўкі “Партызанскі марш”.

 

Источник фото: архив лицея №1 г. Лиды