210 год са дня нараджэння Паўлюка Багрыма

Источник фото: ru.wikipedia.org

14 лістапада 2022 г. спаўняецца 210 год са дня нараджэння Паўлюка Багрыма, беларускага сялянскага паэта.

Нарадзіўся ў в. Крошын Навагрудскага павета Гродзенскай губерніі (цяпер Баранавіцкі раён Брэсцкай вобласці). Вучыўся ў пачатковай парафіяльнай школе. Пазнаёміўся з вальнадумнай паэзіяй; пачаў пісаць сам. 

Паўлюк Багрым, як і яго бацька, быў кавалём. У рамястве дасягнуў мастацкіх вяршынь, пра што сведчыць зробленая ім каваная жырандоль, якая цяпер захоўваецца ў Крошынскім касцёле. Пахаваны на мясцовых могілках.

Ад літаратурнай спадчыны паэта захаваўся толькі адзін верш «Зайграй, зайграй, хлопча малы…», які стаў хрэстаматыйным для беларускай літаратуры.