Спартыўна-інтэлектуальны квэст «Вандроўка па сядзібе Дзеда Мароза»

Источник фото: архив лицея №1 г. Лиды15 студзеня 2022 г. у ліцэі прайшоў спартыўна-інтэлектуальны квэст "Вандроўка па сядзібе Дзеда Мароза" (у рамках праекта "Сіла ў адзінстве"). Каманды атрымалі карты маёнтка Дзеда Мароза, дзе былі Церам Снягуркі, Дом Дзеда Мароза, Паляна 12 месяцаў і іншыя станцыі. Дзеці спаборнічалі ў інтэлектуальнай і фізічнай падрыхтоўцы. Яны прынялі ўдзел у спаборніцтвах па дартсе, скачках на скакалцы, боўлінгу, трапленні мячом у кальцо. Таксама ўдзельнікаў чакалі навагодняя віктарына, разгадванне шыфраў і загадак, складанне пазлаў. Дзякуем усім за ўдзел і віншуем пераможцаў!

 

 

 

Источник фото: архив лицея №1 г. Лиды