“Магчыма, з ліку маіх вучняў вучонымі стануць адзінкі. Ды і, далучаючы дзяцей да даследчай работы, не стаўлю я сабе такой задачы, а вось сфарміраваць у іх зацікаўленыя, неабыякавыя адносіны да навакольнага свету, імкненне яго спазнаваць і асвойваць, вызначаць сваё месца ў ім, па магчымасці пазітыўна ўплываць на ход падзей — гэта лічу вельмі важным”, — гаворыць настаўніца інфарматыкі ліцэя № 1 Ліды Гродзенскай вобласці Людміла Васільеўна Пранюк. Выхаванцы Людмілы Васільеўны пішуць даследчыя работы і паспяхова абараняюць іх на навукова-практычных канферэнцыях і конкурсах рознага ўзроўню. Настаўніца — кіраўнік алімпіяднай школы “Інтэлектуал”, секцыі “Флэш” даследчага таварыства “Ліцэіст”, стыпендыят спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Пра тое, як эфектыўна арганізаваць даследчую дзейнасць ва ўстанове адукацыі, як правільна выбраць тэму і праводзіць даследаванне, і не толькі пра гэта — наша гутарка з Л.В.ПРАНЮК. Падрабязней
"Для рэалізацыі вучнёўскіх амбіцый - даследчая дзейнасць"
Super User
Просмотров: 1640