Парадак прыёму грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, іх прадстаўнікоў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб

Парадак прыёму грамадзян па асабістых пытаннях, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, іх прадстаўнікоў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб у Дзяржаўнай установе адукацыі «Ліцэй №1 г. Ліды» праводзіцца ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб" № 300-3 ад 18 ліпеня 2011 г.»  са зменамі і дапаўненнямі № 306-3 ад 15 ліпеня 2015 г., Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 498 от 15 кастрычніка 2007 г. «Аб дадатковых мерах па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб»а таксама Закона Рэспублікі Беларусь ад 28 чэрвеня 2022 года №176-3 "Аб змене Закона Рэспублікі Беларусь "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб". Прыём грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб ажыццяўляецца ў адпаведнасці з зацверджаным графікам.

Прыём грамадзян ажыццяўляецца дырэктарам Дзяржаўнай установы адукацыі "Ліцэй №1 г. Ліды" Харава Таццянай Мікалаеўнай па пятніцах з 8.00 да 13.00. Папярэдні запіс на асабісты прыём да дырэктара ажыццяўляе сакратар Карабач Ганна Валянцінаўна  (кабінет 109, тэл. +375154652983, пн., аў., чц., пт. з  8.30 да 17.00, сер. з 11.30 да 20.00, выхадны – субота, нядзеля). Падчас адсутнасці Карабач Ганны Валянцінаўны папярэдні запіс ажыццяўляе Крыпец Тамара Іванаўна, інспектар па кадрах.

Прыём заяў для ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур 2.1, 2.2, 2.3, 2.25, 6.1.1, 6.3 праводзіцца Крыпец Тамарай Іванаўнай (кабінет 109,  +375154652983, з 8.00 да 16.30 штодня), Карабач Ганнай Валянцінаўнай (кабінет 109, тэл. +375154652983 серада з 11.30 да 20.00). У выпадку адсутнасці Крыпец Тамары Іванаўны адміністрацыйныя працэдуры і прыём заяў выконвае сакратар Карабач Ганна Валянцінаўна. У выпадку адсутнасці Карабач Ганны Валянцінаўны адміністрацыйныя працэдуры і прыём заяў выконвае інспектар па кадрах Крыпец Тамара Іванаўна. 

Узоры напісання заяў і формы (бланкі дакументаў), неабходных для ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур, знаходзяцца ў сакратара Карабач Ганны Валянцінаўны. З узорамі заяў можна азнаеміцца тут. Банкаўскія рэквізіты, неабходныя для аплаты  адміністрацыйных працэдур, і адрасы бліжэйшых банкаў тут.

Падчас адсутнасці дырэктара Харава Таццяны Микалаеўны  прыём грамадзян ажыццяўляе намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Курыла Наталля Аляксееўна.

Калі на дзень прыёму прыпадае дзяржаўнае свята або святочны дзень, аб'яўлены Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь непрацоўным, дзень асабістага прыёму пераносіцца на наступны за ім рабочы дзень.

Пры вусным звароце грамадзянін павінен прад'явіць дакумент, які пацвярджае яго асобу. Прадстаўнік юрыдычнай асобы — пацвярджаць свае паўнамоцтвы.

Пры звароце грамадзяніна па пытанні, якое не тычыцца дзейнасці аддзела, яму тлумачыцца, у чыёй кампетэнцыі знаходзіцца вырашэнне дадзенага пытання.

Калі вусны зварот грамадзяніна не можа быць вырашаны ў ходзе прыёму, ён выкладаецца ў пісьмовай форме і падлягае разгляду як пісьмовы зварот.