Паставілі мэту і дасягнулі яе!

Источник фото: lidanews.byНадвор’е сёння выдалася як на заказ: з-за хмар, што віселі на небе некалькі апошніх дзён, выглянула сонца, павяваў лёгкі ветрык, было цёпла і прыемна. Ды ў Лідзе і нельга было іначай, бо сёння лідчан паклікала на цэнтральную плошчу вялікае свята спорту, маладосці, запалу, аптымізму – традыцыйная легкаатлетычная эстафета на прызы “Лідскай газеты”, прысвечаная Дню работнікаў фізічнай культуры і спорту. Вось ужо 67-ы раз праімчалася яна па вуліцах горада, пакінуўшы ў гісторыі яскравы след.

У спорце заўсёды чакаюцца рэкорды. Забягаючы наперад, скажу, што і сёння не абышлося без іх. Па-першае, гэта больш за чатырыста ўдзельнікаў. Па-другое, мноства новых каманд прадпрыемстваў. Па-трэцяе, сапраўдныя рэкорды – пабітыя рэкорды традыцыйных фаварытаў. Ну і нарэшце, многа ўласных рэкордаў. Адным словам, ўсё гэта трэба было бачыць, адчуваць, перажываць.